ЦЯРПЕ́ННЯ ПАЎВО́СТРАЎ,
частка ўсх. ўзбярэжжа в-ва Сахалін, у Сахалінскай вобл. Расіі. Выступае на 65 км у Ахоцкае м., заканчваецца аднайм. мысам шыр. да 20 км, у перашыйку Лодачны менш за 1 км. Выш. да 350 м. Абмываецца на З Цярпення залівам.
т. 17, с. 196
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)